"Скарбонка роднага слова" - гэта Рэспубліканская тэматычная адукацыйная акцыя і праект ва ўстановах дашкольнай адукацыі Беларусі, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, знаёмства дзяцей з прыгажосцю роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу. Кожны чацвер у рамках ініцыятывы ўкараняецца новае беларускае слова, да вывучэння якога запрашаюць далучацца і бацькоў выхаванцаў.
Словы тыдня: кожны тыдзень дзеці знаёмяцца з новым беларускім словам ці некалькімі словамі (колькасць слоў залежыць ад узроставай групы, напрыклад: у другой малодшай групе – адно слова, у сярэдняй – два, у старэйшай – тры).
Выхаванцы нашай дашкольнай установы актыўна і з захапленнем знаёмяцца з прыгажосцю роднай мовы ў межах акцыі «СКАРБОНКА РОДНАГА СЛОВА».
Выхаванцы малодшай групы — дадалі ў сваю скарбонку вельмі яркае слова. Яны даведаліся, што кожная фарба або цацка мае свой непаўторны колер! Спачатку яны ўважліва вывучалі розныя колеры на беларускай мове, а потым з задавальненнем пераўвасобіліся ў маленькіх мастакоў і стварылі свае яркія шэдэўры фарбамі! У сярэдняй групе дзеці знаёміліся са словамі ежа і бульба,а выхаванцы старэйшага ўзросту здзейснілі сапраўдную кулінарную вандроўку. Дзеці даведаліся, што такое сапраўдная беларуская страва, адкрылі для сябе незвычайны смак нацыянальнай кухні і пазнаёміліся са знакамітай бабкай,гулялi ў гульню "Бульба".
Дарагія бацькі, мы запрашаем вас стаць часткай гэтага прыгожага кірунку! Ніякія метадычныя прыёмы не заменяць дзіцяці прыкладу мамы і таты. Калі дзіцяці бачыць, што бацькі шчыра цікавяцца беларускай мовай, яе матывацыя ўзрастае ў разы. Падтрымайце нашую акцыю дома: пагаварыце вечарам па-беларуску, разам узгадайце «слова тыдня», пачытайце перад сном казку або падзяліцеся цёплай сямейнай гісторыяй. Давайце разам дарыць дзецям любоў да роднага слова!