Государственное учреждение образования "Детский сад №5 г. Борисова"
телефон: 80177780120
email: sad5@rooborisov.by
Минская область, Борисовский район, г. Борисов, ул. Павлова, 1a

Бацькам

Паважаныя бацькі! Прапануем Вам беларускія сайты, на якіх вы можаце знайсці матэрыял па навучанню  дзяцей беларускай мове.

 

ПАЛЬЧЫКАВЫЯ ГУЛЬНІ

Пяком бліны

Па чарзе датыкацца да стала тыльным бокам ручкі і далонькай:
Матуля напячэ блінкоў
Для дачушак ды сынкоў.
Блін смятанай паліваем,
Зверху цукрам пасыпаем,
Лоўка трубачкай згарнем –
І жуем, жуем, жуем!

Пеўнік 

Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
(Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.

Гульня “Замок” 

На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).

Адпачнём 

Нашы пальчыкі прачнуліся,
Пацягнуліся, пацягнуліся…
Страпянуліся…
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
Пабеглі, пабеглі,
Пакланіліся
(Паўтарайце гэтыя рухі).
І стаміліся –
Селі адпачываць.
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).

Гэты пальчык 
(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).

Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!

Васьміног 

(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога).
Восем пальчыкаў для ног –
Атрымаўся васьміног.
Колькі ног у васьмінога?
Многа! Многа!

Размалёўка 

А гусак усё гагоча,
Ускубнуць цябе ён хоча.
Сядзь за партаю ямчэй,
Размалюй яго хутчэй.

ВЕРШЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Вершы для дзяцей 3-4 гадоў

“Дожджык” Т. Кляшторная

Дожджык часта сыпаў, ліў,
Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць
І караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў –
Дождж адразу перастаў.
Напужаўся, мабыць, ён,
Як убачыў парасон.

“Ветлівыя словы” Т. Кляшторная

“Калі ласка”,”дзякуй”,
“Добры дзень”-
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі
Буду даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

Вершы для дзяцей 4-5 гадоў

"Лістапад" Янка Купала

З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна-
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў 
Зазяленяцца.

“Восень” (урывак) Янка Журба

Шумяць па-асенняму
Пушча і бор;
На дрэвах, кустах-
Залацісты ўбор.      

На полі калгасным
Вялікі ўраджай.
Ляціць аб ім слава
На ўвесь родны край.

Заможная восень
Прыйшла ў калгас,
Дарамі  багатымі
Радуе нас.

 

Тата, мама, давайце размаўляць па-беларуску!

 Прапануем бацькам некалькі парад па фарміраванні ў дзяцей ўстойлівай цікавасці  і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай.

   У дашкольнай установе праводзяцца заняткі па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” у групах сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту, праводзяцца фальклорныя святы “Калядкі”, “Масленіца”, “Гуканне всяны”, іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёствамі, дзецям чытаюць кнігі, расказваюць казкі на беларускай мове, г.д.

    У сям’і бацькі таксама павінны далучаць дзяцей да роднай мовы і нацыянальнай культуры. Пачніце з прывітання на роднай мове, з калыханак, з чытання кніжак з малюнкамі. 

   Апранацца можна таксама па-беларуску: шкарпэткі, кашуля,гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць і называць адпаведную рэч. Гатуйце ежу разам з дзяцьмі таксама па-беларуску: назвы садавіны, гародніны, назвы посдуду запомняцца вельмі хутка. А тата, займаючыся з сынам хай разбяруцца, для чаго патрэбныя цвікі, гаечныя ключы, дошкі, і іншае. Ідучы па вуліцы, раскажыце дзіцяці аб помніках архітэктуры горада, назавіце па-беларуску назвы транспарту, дрэвы ў парку. У заапарку назавіце па-беларуску назвы хатніх і дзікіх жывёл.

  Не навязвайце малышу размову, калі ён не хоча, або змарыўся, хоча пагуляць. Рухайцеся паступова, і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы ўбачыце, што нездарма займаліся з ім.

Ветлівыя словы на роднай мове

 Ветлівымі словамі мы карыстаемся амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям.

Дзякуем:
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння:
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся:
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем:
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны:
Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. 

Казкі

Кніжкі-размалёўкі

 

ГУЛЬНІ ПА РАЗВІЦЦЮ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ

«Што матуліна, а што татава?» 
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі. 
Змест. Дарослы  паказвае карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.).
Дзіця  называе: «Сукенка — маміна...» і г. д.
 
«Назаві колер» 
Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна». 
Змест.  Дарослы  кідае мяч дзяцяці і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.
 
«Адзін ці многа?» 
Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках. 
Змест.  Дарослы называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзіця адказвае, колькі прадметаў назва­на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча. 
 
«Што надзенем ляльцы на прагулку?» 
Мэта: замацоўваць лексіку без нагляд­най падказкі па тэме: «Адзенне. Абутак». 
Змест. Дарослы называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзіцяці выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць. 
 
«Магазін цацак» 
Мэта: актыўна распазнавацъ но­выя словы. 
Змест. Дарослы апісвае новую цацку. Задача дзіцяці — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».

ПАМЯТКІ ПА РАЗВІЦЦЮ МОВЫ

Памятка па развіццю мовы

  1. Агульнае правіла – чым больш вы размаўляеце з дзіцем,тым большаму яно навучыцца.
  2. Працягвайце і дапаўняйце сказанае - рабіце яго сказы больш поўныя.
  3. Неабходна абмяркоўваць з дзецьмі ўражанні ад прагляду мультфільмаў і прачытаных кніг.
  4. Неабходна развіваць уменне складаць апавяданні па зададзенай тэме,па карцінках.
  5. Трэба прывучаць дзяцей размаўляць спакойна,не спяшацца, правільна вымаўляць гукі і словы.
  6. Да 5 гадоў дзіця павінна ўмець будаваць фразы з 6-8 слоў. Разумець яго павінны і чужыя і блізкія.
  7. Дзеці павінны правільна ставіць назоўнікі ў форму множнага ліку.
  8. Да пяці гадоў дзеці павінны знаходзіць і называць прадметы па апісанні, самі апісваць зададзеныя прадметы.
  9. Складаць сказы з зададзеных слоў.
  10. Тлумачыць сэнс простых пагаворак.
  11. Расказваць вершы, пераказваць урыўкі казак.

 

Памятка “Як развіваць мову дзіцяці”

  • Вучыць падбіраць вызначэння і эпітэты (Якія бываюць сабакі: вялікія, службовыя ...); 
  • Адгадаць прадметы па апісанню (Зялёная, кучаравая, беластвольная. Што гэта? Бяроза); 
  • Падбіраць дзеянні да прадметаў і наадварот (Птушка што робіць? Лётае); 
  • Падбіраць сінонімы, антонімы; абставіны, дапаўненні ...
  • Назваць словы з пэўным складам, гукам; 
  • Складаць словазлучэнні і сказы з зададзенымі словамі; 
  • «Знайдзі слова» (на кухні, на вуліцы і т. д.); 
  • «Доўгія і кароткія словы» (прыдумаць, прагаварыць і параўнаць словы: падлога-столь ...); 
  • «Назаві па-свойму» (назваць па-новаму верш, казку, апавяданне); 
  • «Назаві па-рознаму» (назваць па-рознаму адну і тую ж цацку); 
  • Перарабіць вядомую казку; 
  • “А калі б" (памарыць на тэму: «А калі б у мяне быў дыван-самалёт, шапка-невідзімка ...»);
  • Прыдумаць сваю казку (з апорай на малюнкі, на ключавыя словы); 
  • Прыдумаць назву замку фантастычнага жывёльнаму і г. д.; 
  • Прыдумаць працяг казкі;
  • Расказаць казку, змяніўшы характарыстыку герояў (колобок - злы, ліса - добрая і т. д.).
  • Падрытхавала выхавальнік дашкольнай адукацыі  Сватко Дзіяна Рыгораўна           

 

Памятка развіцця мовы дзяцей 4-5 гадоў

Маўленчае развіццё – адна з найважнейшых задач дашкольнага выхавання. Паколькі развіваючы дзіцячую мову, мы пашыраем не тольк імаўленчыя магчымасці дзіцяці, але і непасрэдна ўплывае на яго інтэлектуальныя здольнасці, увагу, памяць, кругагляд і іншыя аспекты жыццядзейнасці.

Асноўныя правілы развіцця мовы дзяцей 4-5 гадоў

  • Падбіраем дзеянні да прадмета. Вучым падбіраць прыкметы: Які? Якая? Якое? «Штогэта?»
  • Замацоўваем словы - абагульненні па тэмах: «Адзенне», «Абутак», «Гародніна», «Садавіна», «Мэбля», «Жывёлы».
  • Замацоўваем і паглыбляем веды аб дзіцянятах жывёл.
  • Вялікую ўвагу ўдзяляем знаёмству з процілеглымі словамі, з мнагазначныя словамі.
  • Практыкуем дзяцей ва ўжыванні назоўнікаў у множным ліку.
  • Практыкуем ваўзгадненні прыметнікаў з назоўнікамі (у родзе, ліку), лічэбнікаў з назоўнікамі. 
  • Вучым карыстацца дзеясловамі ў загадным ладзе.
  • Навучаем спражэнню дзеяслова“хацець”. 
  • Практыкуем ва ўтварэнні назоўнікаў пры дапамозе памяншальна- ласкальных і іншых суфіксаў.
  • Вучым ўтвараць дзеясловы з дапамогай прыставак, паказваючы карцінкі, дзе выконваюцца дзеянні.
  • Практыкаваць ва ўтварэнні  прыметнікаў ад назоўнікаў.
  • Вучым складаць з слоўсловазлучэнні і прапановы. 
  • Вучым вызначаць гук у слове, калі ён вылучаецца голасам і не вылучаецца; ажыццяўляць выбар з двух прадметаў з зададзеным гукам. 
  • Развіваем фантазію.
  • Прыдумваем і пераказваем казкі і апавяданні.
  • Развіваем уменні  фармуляваць сваю думку.
Версия сайта для слабовидящих